



Украіна перакідае войскі да мяжы з Беларуссю
Sky News амбасадар Украіны ў Вялікай Брытаніі Вадзім Прыстайка.«Мы занепакоеныя [становішчам на беларускай мяжы]. Мы павінны трымаць нашы воінскія часці на поўначы Украіны, пераводзячы іх туды з лініі фронту толькі для таго, каб быць упэўненымі, што яны [войскі Расеі ці Беларусі] не наступаюць і не спрабуюць разрэзаць лінію [абароны Украіны]», – заявіў дыпламат.Акрамя таго, у чацвер кіраўнік адміністрацыі Ровенскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю, Віталь Коваль расказаў пра будоўлю ўмацаванняў.«Прадаўжаем рыхтавацца да абароны населеных пунктаў Ровенскай вобласці. На поўначы актыўна будуем інжынерныя і фартыфікацыйныя пабудовы.
Жыхары супольнасцяў Варашскага і Сарненскага раёнаў аб'ядналіся і дапамагаюць капаць акопы для вайскоўцаў. Толькі ў адзін з дзён прыйшло больш за 150 добраахвотнікаў», – напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.УСУ таксама замінавалі поўнач Кіеўскай вобласці, якая мяжуе з Беларуссю.Беларусь пускае ўсё больш і больш расейскай тэхнікі на сваю тэрыторыю, адзначаў Прыстайка ў інтэрв'ю. Паводле ягоных словаў, краіна дазваляе расейскаму войску абстрэльваць Украіну з іх тэрыторыі.
Але абстрэлы здзяйсняюць не беларускія вайскоўцы, а расейскія, падкрэсліў амбасадар.У кастрычніку Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся стварыць супольную рэгіянальную групоўку войскаў. Пасля гэтага Расея пачала перакідку тэхнікі і войскаў у Беларусь. У канцы снежня Пуцін упершыню за тры з лішнім гады прыляцеў у Менск на асабістую сустрэчу з Лукашэнкам.
Читать на charter97.org