Удзельнікі аўтапрабегу ўшанавалі памяць ахвяраў фашызму
Аўтапрабег, які 13 снежня стартаваў на Дзятлаўшчыне ў межах патрыятычнага праекта “Памяць сэрца”, праехаў па населеных пунктах нашага раёна па месцах масавых пахаванняў мірных жыхароў і салдат, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, распавядае diatlovonews.by. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўнай моладзі Дзятлаўскага раёна і старэйшага пакалення.
Першы пункт аўтапрабегу – лясны масіў паблізу вёскі Коцькі. Тут у трох брацкіх магілах знайшлі спачын дзесяць тысяч мірных жыхароў Дварца, Івянца, Рубяжэвічаў, Дзераўной, Налібокаў, Моўчадзі, Дзятлава, зверскі расстраляныя фашысцкімі карнікамі.
Удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі да месца пахавання вянкі і запалілі лампадкі. Наступным прыпынкам стала Наваельня, дзе ўдзельнікі
. Читать на grodnonews.by