У вёсцы Карэліцкага раёна жыве незвычайная птушыная сям'я — лебедзь Гоша і гуска Глаша
polymia.by. — Гоша з’явіўся ў нас тры гады таму, — расказвае Аляксей Багушэвіч. — Справа была ў лістападзе, было холадна, марозна.
Прыбеглі вясковыя дзеці і расказалі, што знайшлі ў полі гусака, маўляў, шыпіць, не падпускае. Я апрануўся і пайшоў паглядзець, што там за гусак такі. Аказалася, што гэта лебедзь, зусім малады, прыкладна трох месяцаў ад роду.
Аляксей забраў птушку дадому, агледзеў. Аказалася, што ў лебедзя зламаная левая лапа. Мабыць, у маладой птушкі не хапіла сіл, каб працягнуць шлях і яна каменем звалілася ўніз, так і пашкодзіла лапу.
Аднак лячыць яго ў акрузе ніхто не ўзяўся, так і застаўся знайдыш у Багушэвічаў. Кармілі яго ўсю зіму пшаніцай, трымалі ў цёплым хляве. Увесну паспрабавалі выпусціць, аднак Гоша (так назвалі
. Читать на grodnonews.by