
У Варшаве запрацавала Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага
Міколы Равенскага – харавы дырыжор Галіна Казіміроўская. Пробныя заняткі з дзецьмі пачаліся яшчэ ў лютым, а цяпер ёсць прапанова таксама і для дарослых, піша сайт «Радыё Рацыя».Запатрабаванне вялікае – кажа спадарыня Галіна:– Увогуле спачатку стваралі гэтую школу як бы для сваіх дзетак. Бо тут вельмі шмат зараз беларусаў, беларускіх сем’яў.
І нашыя дзеці, якія калісьці займаліся творчасцю ў Беларусі, ім зараз цяжка знайсці сабе магчымасць гэта працягваць. У іх ёсць патрэба сустракацца, знаёміцца. Ім сацыяльна і псіхалагічна таксама вельмі складана.
І часам яны адчуваюць сябе самотнымі. І мы зрабілі такую прастору яшчэ і дзеля таго, каб у дзяцей была магчымасць сустрэцца і знайсці сяброў. Гэта месца, дзе можна мець дзіцячую беларускую супольнасць.– Вы асабіста выкладаеце ў школе спевы?– Я выкладаю спевы, але спевы для дарослых.
У нас ёсць спевы для дарослых, для дзетак, працуе тэатральная студыя для дзетак розных узростаў, дзіцячы хор, канешне ж, дарослы хор. І я таксама пачынаю новы курс – гэта сальфеджыа для дарослых. Аказалася, што ў гэтым ёсць патрэба.Зараз такі час, што пры ўсёй удзячнасці Польшчы, нам нельга цалкам інтэграваца ў польскую культуру.
Нам важна знайсці магчымасць захаваць сваё. Для нас гэта вельмі важна. Магчыма, у нашых дзетак гэта адзіная прастора, дзе яны могуць чуць беларускую мову, дзе яны могуць навучацца па-беларуску.
Читать на charter97.org
