У польскіх школах хутка з’явіцца новы падручнік па беларускай мове
«Радыё Рацыя» паразмаўляла з Алінай Ваўранюк, аўтаркай падручніка і дасведчанай настаўніцай з Беластоку.– Аліна, сустракаемся ў такі хвалюючы час для настаўніка у чаканні першага верасня. Гэтае першае верасня будзе нейкім іншым, бо маем за сабою цэлы год дыстанцыйнага навучання? З якім настроем настаўнікі чакаюць пачатак вучэбнага году?– З надзеяй, са страхам.
Гэта такі вялікі пытальнік: што будзе? Як будзе? Як мы будзем працаваць? Думаю, што з малодшымі класамі будзе звычайна, паглядзім, што будзе са старэйшымі.Неяк сумнавата, што так хутка лета скончылася, але што зрабіць? Канікулы скончацца, і трэба будзе брацца за працу.– Але ўвогуле настаўнікі чакаюць, каб дзеці вярнуліся ў школу? – Думаю, што так. Напэўна лягчэй працаваць у школе.
. Читать на charter97.org