
У музеі Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы дзейнічае выстава, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі
beresta.by.Музейныя супрацоўнікі праводзяць па некалькі экскурсій у дзень, што невыпадкова: адзін з самых незвычайных музеяў краіны вельмі запатрабаваны і папулярны на Гродзеншчыне і не толькі. Як раз цяпер там дзейнічае выстава “Гэта наша з табой біяграфія”, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
На здымку: навуковы супрацоўнік музея Вавёркі Андрэй Самкоў знаёміць школьнікаў з экспазіцыяй “Гэта наша з табой біяграфія”. Праз экспанаты з фондаў музея адлюстроўваецца гісторыя цэлага пакалення землякоў, робіцца акцэнт на атрыбутах і сімвалах савецкай эпохі, якія мелі маральную каштоўнасць. Значкі з савецкага дзяцінства, працоўныя ўзнагароды, тэматычныя паштоўкі, фотаздымкі лідара пралетарыяту Уладзіміра Леніна – усе гэтыя рэчы беражліва
. Читать на grodnonews.by
