У Гродне дзейнічае тэатральнае падполле
hrodna.life адзін з акцёраў Ян Шпілька.Тэатральнае падполле выпусціла ўжо 12 эпізодаў відэа. Кожны доўжыцца 1−3 хвіліны.— Калі паўстала ваша ініцыятыва?— Стварыліся мы незапланавана — у канцы жніўня. Калі вынырнулі з кругаверці жахлівых, гнеўных, жалобных уражанняў.
Калі зразумелі, што ўжо немагчыма юліць — трэба выказвацца. Многія з нас былі пад ціскам. Нехта страціў працу.
Кожнага закранула машына рэпрэсіяў: каго асабіста, каго праз родных. Была ўкінута ідэя, яе падхапілі.— Чым ваш тэатр адрозніваецца ад іншых?— Сёння ў Беларусі мастацтва, у нашым выпадку тэатральнае, — пад негалоснай забаронай. Кіруюць установамі мастацтва ў Гродне ў большасці адстаўныя сілавікі.
Читать на charter97.org
