У Беластоку з’явілася каталіцкая імша па-беларуску
«Радыё Рацыя» адна з ініцыятарак правядзення беларускамоўных службаў для каталікоў Беластока:– Гэта штосьці дарагое, што прыпамінае нам, хто мы, адкуль мы сюды прыехалі, што мы беларусы, што ў нас ёсць свая беларуская мова. І мы вельмі ўдзячныя, што нам дазваляюць маліцца на сваёй роднай мове, хоць мы тут меншасць, але жыхары Польшчы.
Ласкава прымаюць нашу волю і шукаюць магчымасці, каб мы маглі тут маліцца на сваёй мове. Гэта наша культура беларуская таксама.Імшы па-беларуску ўжо праходзяць у касцёлах Варшавы, Кракава, Познані, Гданьску, Лодзі.
Цяпер і ў Беластоку ў касцёле Маці Божай Гвадэлупскай па адрасе вуліца Вроцлаўская 8. Адпраўляць яе будзе ксёндз Гжэгаж Балеста, які да гэтага 7 гадоў меў служэнне ў Беларусі.
. Читать на charter97.org