У Беластоку пройдзе Свята беларускай культуры
У бліжэйшую нядзелю беларускія спевы і танцы можна будзе паслухаць ды паглядзець ў беластоцкім парку Плянты.
Беларускае грамадска-культурнае таварыства арганізуе тут чарговае Свята беларускай культуры. Кажа racyja.com намеснік старшыні таварыства Васіль Сегень:
– Гэта адно з нешматлікіх мерапрыемстваў, якія носяць беларускі характар. Яно прысвечана прэзентацыі беларускай культуры ў Польшчы. Найбольш месца звычайна адводзім канцэрту беларускай песні. Але побач таксама свае вырабы дэманструюць і прадаюць народныя майстры. Таксам можна будзе сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі, якія прэзентуюць свае творы.
Выступяць у Беластоку таксама зоркі беларускай песні, у тым ліку эстраднай і ў...
Читать на charter97.org


