Сяргей Навумчык: Пасьля зьнішчэньня рэжыму люстрацыя павінна быць максымальна жорсткай і татальнай
піша ў Facebook журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Сяргей Навумчык:- Наконт прысуду Фядуце, Кастусёву і іншымі за «змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».Няма ніякай «змовы», бо на тэрыторыі Беларусі няма ніякай «дзяржаўнай улады». Тое, што сядзіць у прэзыдэнцкім крэсьле і называецца Лукашэнка, ёсьць што заўгодна, але ніяк не прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь.
Адпаведна, ня маюць легітымнасьці прызначаныя ім судзьдзі, пракуроры, прэм’ер-міністар, міністры, хто там яшчэ. А, «дэпутатаў» «палаткі» і «савету рэспублікі» не забыць.У прававым сэнсе, «захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» пачаўся ў ноч з 11 на 12 красавіка 1995 зьбіцьцём узброенымі людзьмі дэпутатаў парламента ў залі парламента (што па факце было тэрарыстычным актам супраць дзяржаўных дзеячоў, пакараньне — да вышэйшай меры (расстрэлу), і завяршыўся ў лістападзе 1996, калі шляхам парушэньня законаў, фальсыфікацый і быў праведзены т.зв.
рэфэрэндум, спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савета і ўведзеная ў дзеяньне фактычна новая і па-сутнасьці нелегітымная Канстытуцыя.Падкрэсьліваю гэты вельмі важны момант: канстытуцыйная законнасьць у Беларусі ліквідаваная ня ў 2020-м, а ў выніку дзяржаўнага перавароту, пачатага са зьбіцьця дэпутатаў у час працэдуры прызначэньня рэфэрэндуму. Тым самым, рэфэрэндум 1995 г страціў легітымную сілу - бо быў прызначаны незаконна.
Читать на charter97.org

