«Што гэта за дуліна ад Барадуліна?»
Charter97.org.Люблю гэты горад, выйшаў — а за домам лес. Там ягады, грыбы, а крыху далей і крыніца, да якой заўсёды ідзём, каб набраць вады. Салігорск кампактны і ўтульны адначасова.
Тут добра развітая інфраструктура. Так, няма ў Салігорску архітэктурных помнікаў, бо горад малады, але ёсць цікавыя аб’екты. Напрыклад, парк чатырох стыхій, або маленькая Эйфелева вежа, альбо фантан са знакамі задыяка.Падчас цяперашняй выправы ў вочы кінуўся новы помнік каля былой ПТВ будаўнікоў.
З першага позірку падумалася мне: «Што гэта за дуліна ад Барадуліна?». І напісана на пастаменце «гонар». Чым жа тут ганарыцца? Я самая сабе пачала разважаць, чым жа ганарыцца, што за 30 гадоў блукання ў лукашызме мы атрымалі вось такую вялізную дулю.Высветлілася, што гэта помнік будаўнікам і ўсім людзям фізічнай працы.
Называецца «Спяцоўкі». Спяцоўкі пазнаюцца з цяжкасцю, а абурэнне імгненным імпульсам нарастае ў душы. Вось помнік слыннай паэтцы Ларысе Геніюш таямніча з дапамогай мясцовых улад у Зэльве знік.
Бо Ларыса Геніюш – нязломны прыклад змагання, любові да радзімы і свабоды. А спяцоўка – гэта пра рабскую працу, алкагалізм, апушчаных людзей, якія акрамя «пладова-выгаднага» віна ў жыцці нічога і не бачылі. Гэта такое вяртанне ў СССР, дзе асноўным атрыбутам і выдадзеным адзеннем былі спяцоўкі.Але ж не вечна панаваць цемры.
Читать на charter97.org



