

Сапраўдная трагікамедыя
пiша «Народаня Воля».Конкурс быў аб’яўлены яшчэ ў мінулым годзе, і галоўнае патрабаванне гучала так: «быць таленавітым і гарэць жаданнем працаваць на галоўнай драматычнай сцэне Беларусі».Зараз у чарговы раз (здаецца, гэта сёмы кастынг) «запрашаюць прафесійных артыстаў, а таксама студэнтаў з профільнай адукацыяй».Узрост – ад 21 да 70 гадоў. Абавязкова валоданне беларускай мовай.«Мы будзем рады бачыць Вас у нашым дружным калектыве!» – цынічна дадаюць тыя, хто зараз кіруе тэатрам.Дарэчы, у Купалаўскім не хапае не толькі акцёраў, але і тэхнічных работнікаў і дапаможнага персаналу.
Патрабуюцца менеджар па продажах, спецыяліст па рабоце з кліентамі, начальнік вытворчасці, інжынер-тэхнолаг, літаратурны рэдактар, касцюмер, сталяр, медсястра, мастак-дэкаратар, закройшчык-мадэльер, начальнік мастацка-бутафорскага цэха і нават прыбіральшчыца з касірам.Адным словам, будынак тэатра стаіць, але фактычна знакамітага Купалаўскага ўжо не існуе. Новае кіраўніцтва спрабуе рэанімаваць пацыента, але, як бачым, той пакуль у сябе не прыходзіць.
Читать на charter97.org