
«Салютую тым, хто падымае ў аблокі наш бел-чырвона-белы сцяг!»
«Баста»:- Дарагія беларусы! Доўгія гады працы ў школе я бачыла, як ідзе вынішчэнне ўсяго беларускага. Знішчалася мова. Гісторыя Беларусі была пераведзена на рускую мову.
Нашых герояў аплёўвалі. Цяжка было на сэрцы. І вось тое, што адбылося гэтым летам было нечаканым адкрыццём.
Я ўбачыла, што такіх як я беларусаў - шмат.Рэжым лукашэнкі зрабіў «падарунак» - сваёй жорсткасцю ён разняволіў душу народа. Я кланяюся ўсім, хто, ахвяруючы сваім здароўем і жыццём, выходзіць на пратэсты! Я салютую тым, хто падымае ў аблокі наш бел-чырвона-белы сцяг! Я ганаруся вамі, мае дарагія землякі!Кожную нядзелю з заміраннем сэрца перажываю, ці выйдзе Мінск. Кожнае збітае дзіця - маё дзіця.
Читать на charter97.org

