«Разумееш, што ты не адна, за табой стаіць род»
EX-PRESS.BY.Яўгенія — мінчанка, але зараз разам з сям’ёй жыве ў Вільні. Дзяўчына працуе ў ІТ-кампаніі прадукт-менеджэрам. У 2020 годзе сям’я прымала ўдзел у пратэстах, праз гэта ў пачатку 2021 года была заведзена крымінальная справа.
Беларуска вымушана была з’ехаць з мужам, дачкой і сястрой, якая чатыры разы сядзела на сутках.Сям’я апынулася ва Ўкраіне, там жа сустрэла вайну, разам з дачкой праз пэўны час Яўгенія з’ехала ў Вільню. Муж беларускі далучыўся да палка Каліноўскага, але зараз сышоў з войска і таксама жыве ў Вільні.«Цяпер ведаю, што мой сем разоў прадзед Цімох Булаўскі нарадзіўся ў 1710 годзе і жыў у Жодзіна па вуліцы Мінскай»Тэма продкаў дзяўчыну цікавіла даўно, але з 2020 года — яшчэ больш:— З’явілася разуменне, што беларусы так выхаваны, можа нават праз сістэму адукацыі, што ставяцца з невялікай цікавасцю да сваёй гісторыі, мінулага, продкаў. А што там было? Усе прыгонныя сяляне, што там размаўляць.
Але ж гэта не так.Узімку 2023-га я паехала да сяброўкі Паліны ў Польшчу. Яна сустрэла мяне, і адно з першых яе пытанняў было такое: ці ведаеш, адкуль пайшло маё прозвішча? Я не ведала, але аказалася, што прозвішча Муха — ад Мухамеда. Высветлілася, што ў Паліны татарскія карані, а ў яе матулі ў простай мінскай кватэры ўвесь час захоўвался малебнік на беларускай арабіцы.
Я зразумела, што трэба пачаць вывучаць і мне свой род.Пачала гераіня з пошука ў інтэрнеце, і ёй вельмі пашанцавала. Яна хутка знайшла ў Facebook суполку, дзе жанчына-гісторык з Жодзіна ў свой час адшукала ўсе метрычныя кнігі і зрабіла іх лічбавыя копіі, сабрала на адным гугл-дыску і выклала ў агульны доступ.— Я ведала прозвішча дзеда па-бацьку — Булаўскі. Адшукала і адсачыла продкаў у метрыках па запісах аб нараджэнні дзяцей, дзе пазначаны бацькі,
. Читать на charter97.org
