Рана касцёла ў сэрца адкрытая
зачынены наш касцёл Святога Сымона і Святой Алены ў Менску, вядомы як Чырвоны касцёл, пiшуць сайту Charter97.org неабыякавыя людзі.Вялікая несправядлівасць пабуджае ўвесьчас нешта рабіць. Здаецца, што мы ўсе б'емся галавой аб мур, які не здзвігаецца ні на сантыметр. Што стаіць за закрыццём Чырвонага касцёла, хто стаіць? Некаторыя кажуць, што гэта помста верхніх слаёў ўлады за тое, што касцёл быў з народам у 2020 годдзе.
Але хіба віна касцёла толькі ў тым, што ён стаіць на Плошчы Незалежнасці, што заўсёды адкрыты ад раніцы да вечара для кожнага чалавека і прапаведуе Евангелле? Таму, што фактычна ніколі з амбоны не гучала: «Ідземце на мітынгі», «Зруйнуем гэтую ўладу» іг.д. Была толькі пастаянная Малітва за наш Край. Таму і зроблены быў падпал касцёла ў ноч з 25 на 26 кастрычніка 2022 года.Па нашай версіі пэўныя людзі выбілі шкло, а гэта не звычайнае шкло, там вітражнае шкло адно і другое — шклопакет.
Каб зрабіць дзірку, патрэбны быў лом. Гэтая дзірка ў вітражы так і засталася да сёння, яна выглядае ў форме сэрца. Потым, як кажуць тыя, хто разбіраецца, быў стрэл з сігнальнага пісталета, які трапіў якраз насупраць акна ў крыж.
Крыж абгарэў знізу і падгарэў кленчнік, такая лаўка для кленчэння. Перад тым, як з'явіўся дым, дзяжурная чула шыпенне і хлапок (стрэл). Старажы з будынку насупраць касцёла бачылі мітусню з некалькі чалавек, якія круціліся пад вокнамі закрыстыі каля трэцяй гадзіны той ночы.Сігналізацыя ўстаноўлена і прынята МНС ў ліпені 2022г.
Читать на charter97.org


