

Прэзентацыя кнігі «Бацькоўскі дар» прайшла ў белай гасцінай Палаца Румянцавых і Паскевічаў
Прэзентацыя кнігі «Бацькоўскі дар», якая прайшла ў белай гасцінай Палаца Румянцавых і Паскевічаў, стала ўтульным сямейным святам. У зале - шматдзетныя бацькі і іх дзеці, на сцэне - прыгожая, напеўная беларуская гаворка, агранёная ў выглядзе вершаваных радкоў, якія ўсім знаёмыя з дзяцінства.
У кнізе надрукаваны лепшыя творы вядомых класікаў, апяваючыхродную мову, Янкi Купалы i Якуба Коласа. Перавыданне атрымалася дзякуючы праекту «Сямейнае чытанне», які падтрымліваюць беларускія выдавецтвы і Міністэрствы інфармацыі і адукацыі. У рамках яго ўжо ўбачылі свет шматлікія кнігі – «Мамiна казка», «Не сілай, а розумам», «Калядны падарунак», кніга ўспамінаў дзяцей вайны «Ніколі не забудзем». Тое, што гэтая калекцыя ўзбагацілася новым выданнем, стала магчымым дзякуючы Беларускаму саюзу жанчын. - Вечар сямейнага чытання, на якiм мы прадстаўляем гэтую кнігу, - знакавае мерапрыемства, - адзначыла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. – Для нас важна падкрэсліць, што кніга павінна вярнуцца ў сямейнае выхаванне, і не проста як кніга, а як сродак камунікацыі, крыніца ведаў і магчымасць расказаць дзецям, якая цудоўная наша краіна.
Упраўляючы справамi аблвыканкама, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі БСЖ Алена Клічкоўская падкрэсліла, што за гады існавання праекту жаданне адцягнуць сучасных дзяцей ад гаджэтаў стала галоўным. - Чым больш мы праводзім з дзецьмі часу, тым глыбей мы разумеем тое, што іх хвалюе, тым менш праблем у самой сям'і, - расказала Алена Уладзіміраўна. - Кніга «Бацькоўскі дар» утрымлівае важны пасыл кожнаму прадоўжыць традыцыю сямейных чытанняў у сябе дома.
Читать на newsgomel.by