

Піт Паўлаў: У нас мэта зараз адна — вярнуць сабе сваю краіну
Піт Паўлаў на канале 6TV Biełaruś распавёў пра стаўленне да вайны і пра адзін з самых вялікіх здабыткаў нашай рэвалюцыі:— На беларускіх землях заўсёды былі сітуацыі, падобныя да сённяшняй, падобныя на тое, што адбывалася і 200, і 300 гадоў таму, падобная на часы паўстанняў і Касцюшкі, і Каліноўскага. Увесь час было гэта супрацьстаянне з імперыяй, калі асоба мусіць узяць на сябе адказнасць за сябе, за сваё атачэнне, за сваю краіну.
Пра гэта ўсе мае песні і ўсё маё жыццё пра гэта.Нядаўняя паездка ва Ўкраіну, прызнаўся музыкант, яго не проста ўразіла, але змяніла стаўленне да жыцця.— Пакуль ты рукамі не памацаеш вайну, яе немагчыма ўявіць.Нягледзячы на тое, што я, як мы ўсе, быў у павестцы 24 на 7, пакуль ты не дакранешся, ты не адчуеш гэтую вайну як сваю.Вось гэты феномен адбыўся са мной. Я дакрануўся да вайны, і мае адчуванні даволі сур’ёзна змяніліся.Зараз мне здаецца, што ўдзел у жыцці Палка Каліноўскага, удзел у руху супраціву павінен стаць неабходнай часткай майго ўласнага жыцця, — кажа Піт Паўлаў.Ён распавёў, што апошнім часам напісаў некалькі песень на тэму вайны, а паездка натхніла яго на супольны кліп з Палком Каліноўскага.— Мастацтва ёсць паўсюль.
Для мяне мастацтва — гэта адзіны сэнс жыцця, адзіны сэнс існавання чалавека, адзінае, што застанецца пасля людзей. На вайне натуральна ўсё абвастраецца, — разважае удзельнік гурта N.R.M.
Ён лічыць, што ў беларусаў павінен быць свой шлях да перамогі, стаць на які павінен кожны, хто хоча вярнуць сабе краіну.— Кожны мусіць зразумець, што мы на вайне, і гэта кепскае стаўленне, калі хтосьці, як тыя «розовые пони», лічыць, што можна неяк перасядзець, перачакаць.Трэба накіравацца на вайну. Хто можа, паехаць туды, ва Ўкраіну, хто можа — данаціць, хто можа — рабіць нешта
. Читать на charter97.org