Пазнаёміўся са «Стрыкала», клічуць на Atlas Weekend. Вакаліст РСП — пра пераезд у Кіеў
Вакаліст гурта «Разбітае сэрца пацана» і акцёр Беларускага свабоднага тэатра Павел Гарадніцкі ўжо больш за месяц знаходзіцца не на радзіме. Ён з’ехаў з Беларусі ў Кіеў 21 сакавіка, праз некалькі дзён ва ўкраінскую сталіцу прыбыў яшчэ адзін удзельнік РСП Дзяніс Тарасенка. Нагадаем, што ў лютым гурт поўным складам правёў 15 сутак у Жодзінскім ізалятары пасля разгону на «музычнай дыскатэцы» пад Смалявічамі.
TUT.BY запытаўся ў Паўла, чаму ён вырашыў рэлакавацца.
— Палічыў, што заставацца ў Мінску мне крыху небяспечна, улічваючы наш род дзейнасці і са Свабодным тэатрам, і з гуртом, які быў арыштаваны. Ды і зараз па фестывалях катаецца дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Кураж» пра пратэсты ў Беларусі, у якім мы з Дзянісам таксама засвяціліся.
Читать на news.tut.by



