

Пайшоў з жыцця беларускі паэт Юрка Голуб
Юркі Голуба, дзівоснага, пазнавальнага па першым радку паэта, — піша літаратар Міхась Скобла ў сваім «Фэйсбуку».— Вышыня была наканавана яму ад нараджэння — вёска Горна, прозвішча Голуб. Нябёсы прысутнічалі і ў назвах ягоных кніг: «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Сын небасхілу», «Поруч з дажджом»…Яго па-зямляцку любіла і надзвычай патрабавальная да рыфмароў Ларыса Геніюш.
У кнізе яе перапіскі «Каб ведалі» апублікаваны ліст-водгук на падборку дзевятнаццацігадовага Голуба (1966 год) у «Полымі»: «Дарагое зубраня! Вершы твае з сэрца твайго, а сэрца, як бачна, жыве і крынічыць з роднай зямлі. Вітаю і бласлаўляю на магутную сілу твой першы голас зубрыны! Жадаю патрасаць ім пушчы і сэрцы і пяяць Беларусі па праву неадроднага сына
. Читать на charter97.org