Павал Аракелян: З аднаго боку людажэры Лукашэнкі, а з другога — шапіто Ціханоўскай
Павал Аракелян пераехаў зь Беларусі ў Вільню. Музыка да апошняга заставаўся ў Менску, хаця працы там не было, а, каб выжываць, давялося распрадаць свае інструмэнты. У размове з «Радыё Свабода» Павал расказаў чым сёньня жыве Менск, якія пэрспэктывы ў рэжыму, і чаму ўсё ж рашыўся на пераезд у іншую краіну.«Цябе яшчэ не пасадзілі?»— Што вы адчувалі, знаходзячыся два апошнія гады ў Менску?— Гэта атмасфэра канцлягеру, вельмі цяжкая, людзі прыгнечаныя.
І я адчуваў тое самае, што астатнія.— Што ратавала ў такой сытуацыі?— Коцік, асабліва больш нічога не ратуе. Я б сказаў, што гэта такая безнадзёга. Калі размаўляеш з кімсьці, хто ня змог з розных прычын выехаць, то пазыцыя такая: «Ай, гары яно ўсё гарам».
Гарызонт плянаваньня зьменшыўся літаральна да пары гадзінаў, і самае прыкрае, што да гэтага прызвычайваесься.— Ранкам прыслухоўваліся да рухаў у пад’езьдзе, ці не ідзе хто па вас?— Безумоўна. Цяпер жа такая сытуацыя, калі і ня трэба нічога рабіць, каб па цябе прыйшлі. Кожны чалавек разумее, што па яго могуць прыйсьці.
Так і кажуць: «А я калісьці дзесьці лайк паставіў». І могуць жа за любую падабайку, за рэпост з Tut.by пяцігадовай даўнасьці, за што заўгодна. Кожны чалавек, які застаўся, кажа, што ведае, чаму па яго могуць прыйсьці.
Зразумела, кожны ранак прачынаесься з чаканьнем, што могуць сёньня завітаць да цябе. І галоўнае, ты ведаеш, што людзі вакол прачынаюцца з такім самым адчуваньнем. Самае частае, што я чуў у Менску: «Цябе яшчэ не пасадзілі?»— Культурнае жыцьцё ў Менску цяпер ёсьць?— Ніякага.
Ёсьць невялікія спробы. У Менску культурнае жыцьцё ніколі не было асабліва багатым, а цяпер засталіся адны парэшткі. Падпольнага ўжо даўно нічога ня робіцца.
Читать на charter97.org


