Пасол Беларусі ў Аргенціне падаў у адстаўку ў знак пратэсту
Уладзімір Астапенка падаў у адстаўку ў знак пратэсту. Прычына — нязгода з палітычнай сітуацыяй унутры Беларусі.
Пакуль ён не звольнены. Пра гэта «НН» паведамілі некалькі крыніц, якія ніяк між сабой не звязаныя.Уладзіміру Астапенку 58 гадоў, ён адзін з найбольш дасведчаных дыпламатаў Беларусі.
Ён скончыў маскоўскі МДІМА (МГИМО) яшчэ ў 1985 годзе, пасля чаго пачаў працу ў МЗС БССР.У першыя гады незалежнасці Астапенка быў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. Папрацаваў у пасольствах Беларусі ў Нідэрландах і Бельгіі.
Потым доўгі час пры Аляксандру Казуліну быў прарэктарам БДУ па міжнароднай дзейнасці.З 2008 па 2015 быў паслом Беларусі на Кубе. У 2017 прызначаны прадстаўніком нашай краіны ў Аргенціне.
Читать на charter97.org
