Палаты павышанай камфортнасці і пілотны праект "Клапатлівая паліклініка". У бягучым годзе на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Карэліцкага раёна затрачана амаль 400 тысяч рублёў
Галоўная медыцынская сястра УАЗ “Карэліцкая ЦРБ” Наталля Сакалова расказала пра палаты павышанай камфортнасці:
— Мы стараемся стварыць добрыя ўмовы для нашых пацыентаў, максімальна набліжаныя да хатніх. Акрамя высокага ўзроўню камфорту, яны маюць магчымасць атрымаць прафесійны кругласутачны догляд. Калі, трапіўшы ў бальніцу, пацыент выказвае жаданне знаходзіцца ў палаце павышанай камфортнасці, яму неабходна заключыць дагавор з бальніцай на аказанне платных, немедыцынскіх паслуг. Перад тым, як заключыць дагавор і правесці аплату, кожны мае магчымасць азнаёміцца з умовамі ў палатах. Інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў можна атрымаць пры паступленні ў прыёмным аддзяленні.
Як правіла, палаты павышанай камфортнасці карыстаюцца попытам ва ўсіх аддзяленнях бальніцы. На сёння 50% ложка-месцаў занята, пацыенты атрымліваюць медыцынскую дапамогу ў выдатных умовах.
Наколькі запатрабаваныя палаты павышанай камфортнасці ў педыятрычным аддзяленні, расказала старшая медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення Аліна Гота:
— Палата павышанай камфортнасці адкрылася ў аддзяленні ў жніўні бягучага года і заўсёды карыстаецца попытам. Умовы для атрымання медыцынскай дапамогі добрыя, абстаноўка хатняя, што станоўча адбіваецца на выздараўленні маленькіх пацыентаў. Такія палаты папулярныя ў маладых мам з груднымі
Читать на grodnonews.by
