
Не стала таленавітага гомельскага пісьменніка і драматурга Васіля Ткачова
На 75 гадзе жыцця перастала біцца сэрца таленавітага беларускага пісьменніка Васіля Юр’евіча Ткачова.
Развітанне з літаратарам адбудзецца ў Гомелі 15 лютага ў 9.30 каля дома па вуліцы Яфрэмава, 1. Пахаваюць пісьменніка на яго малой радзіме ў Рагачоўскім раёне.
Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. Вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна працаваў у раённых газетах (г.Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Служыў інструктарам палітаддзела па камсамольскай рабоце на касмадроме Байканур. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Быў ваенным карэспандэнтам у Сярэдняй Азіі. З 1980 года жыў і працаваў у Гомелі карэспандэнтам шматтыражкі «Сельмашавец», стылістам і спецыяльным карэспандэнтам абласной газеты «Гомельская праўда». У 1989-2005 гадах узначальваў Гомельскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. Удзельнічаў у рабоце ІХ з'езда Саюза пісьменнікаў СССР (Масква, 1992). Член Саюза тэатральных дзеячаў (2006). З 1989 года – член Саюза пісьменнікаў СССР і БССР. З 2006 года – член Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Васіль Ткачоў з’яўляецца аўтарам 25 кніг прозы, публіцыстыкі і драматургіі.
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў у галіне літаратуры за кнігу «Снукер» (2011), лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі за творы для дзяцей (2012) і расійскай імя Баяна за ўмацаванне літаратурных сувязяў (2000). Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя К.Тураўскага за кнігу п’ес «Последний» (2013) і кнігу публіцыстыкі «Сцежкі-дарожкі» (2018). Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі па драматургіі за кнігу
Читать на newsgomel.by