

Не прапусціце! Сёння на YouTube-канале Купалаўцаў адбудзецца прэм’ера новага варыянта «Паўлінкі» з добрым фіналам
«Магчыма, цяпер не лепшы час для прэм'еры, але ніхто не ведае, што будзе заўтра. Мы тут, побач, падтрымліваем адзін аднаго тым, што не спыняемся. 23 траўня, у 19:00, на YouTube-канале сустракайце сусветны паказ несмяротнай «Паўлінкі». Так, гэта не проста прэм'ера, а сапраўднае онлайн-падарожжа па свеце з масай сюрпрызаў.
Як тэлеграм-канал Паўла Латушкі, спецыяльна да прэм'еры мы падрыхтавалі субтытры на англійскай, французскай, нямецкай, украінскай, польскай, рускай і нават кітайскай мовах. Вы можаце абраць патрэбны варыянт у наладах відэа падчас прагляду.Сапраўдны спектакль-легенда, які больш за сем дзесяцігоддзяў жыве на купалаўскай сцэне, выхаваў некалькі пакаленняў артыстаў і гледачоў, нарадзіўся ў эвакуацыі ў Томску ў 1944 годзе.
. Читать на naviny.by
