«Наша сіла — гэта пастаянства і напорыстасць»
Раман Абрамчук распавёў «Новаму Часу» пра тое, як стаў «дарадцам НЕХТА», правёў акрэсцінска-жодзінскае турнэ і якім бачыць развіццё пратэставага руху.Напісалі маркерам на руцэ «Советчик НЕХТА» і біліРамана затрымалі ўвечары 13 кастычніка, калі ён выйшаў на ланцуг салідарнасці ў сваім раёне.— Было забаўна: перад гэтым я быў у арт-вёсцы, у вельмі прыгожым месцы з вельмі цікавымі людзьмі. Вярнуўся, сказаў жонцы: я на 15 хвілін.
Нічога з сабой не ўзяў, выйшаў даволі лёгка апрануты. Пастаяў хвілін 10.
Пад’ехалі два бусы, усе пабеглі. Я быў перакананы, што ў нас перавага ў часе, і я спакойна ўцяку.Але разлік не спрацаваў.
Відаць, у дварах была засада: выбеглі з трох бакоў, Рамана і яго суседзяў павалілі на зямлю і сталі збіваць. Адразу разбілі
. Читать на charter97.org
