
«Мы мусім дамагчыся перамогі сваімі рукамі»
«Радыё Свабода».«Матэрыялаў каля 30 тамоў, ня менш за тры дні спатрэбіцца, але тады яшчэ спрэчкі не пачнуцца. Яшчэ будзе допыт абвінавачаных», — паведаміла крыніца з суду.10 студэнтаў, выкладчыца і выпускніца, якіх судзяць за «арганізацыю пратэставых акцый», яшчэ не давалі паказаньняў і не акрэсьлілі публічна сваю пазыцыю адносна абвінавачаньня.
Вядома толькі, што сама меней адзін з падсудных прызнаў віну цалкам.Вось што прагучала ў судзе 18 чэрвеня.Пракурор пачаў зачытваць матэрыялы справы з 11-га тома. Фігуруюць тэлеграм-каналы «БДУ 97%», «МГЛУ за Свободу», «Вольный профсоюз БГУ» і «Мирный БГУИР».
На іх адрас гучыць фармулёўка «канал для арганізацыі мерапрыемстваў». Фігуруюць фота і скрыншоты пра акцыі пратэсту, якія ладзілі студэнты
. Читать на charter97.org