

«МОВА» Гомеля: яшчэ адна незвычайная інсталяцыя з’явіцца каля філфака ГДУ
Каля Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны завяршаецца ўсталёўка арт-інсталяцыі са скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА». Гэта шосты з серыі такіх аб’ектаў, што за апошнія некалькі месяцаў кампанія А1 усталявала ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы».
Вясной першая такая інсталяцыя з’явілася ў Гомелі на вуліцы Кірава, 32а – побач з Інстытутам механікі металапалімерных сістэм. Зараз па просьбе кіраўніцтва ўніверсітэта ГДУ імя Францыска Скарыны арт-аб’ект усталявалі побач з ім – у двары корпуса філалагічнага факультэта на вуліцы Савецкай, 108.
Усе літары ўяўляюць з сябе вулічную мэблю з дрэва і металу і маюць свой колер – у гэтым галоўная адметнасць арт-аб'ектаў. Па
Читать на newsgomel.by
