

Ксёндз Вячаслаў Барок: Недапушчальна ісці на супрацоўніцтва з беззаконнем
racyja.com паразмаўляла з ксяндзом Вячаславам Барком.– Чаму такія рэпрэсіі сталі магчымымі?– Тое, што сёння святары, нягледзячы на канфесію, трапляюць у канфліктную сітуацыю з праваахоўнымі органамі ў Беларусі, для нас ужо не новае. Цягам гэтых апошніх двух гадоў, пачынаючы з 2020 года, шмат святароў трапляла за краты, альбо адміністратыўны пераслед быў. Адметнасцю канешне з’яўляецца тое, што за апошнія два месяцы, калі адбылося ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну, мы з’яўляемся сведкамі гэтай актыўнай фазы вайны.
Сапраўды можна сказаць, што пераслед у Беларусі ўзмацніўся. Нягледзячы на тое, да якой канфесіі святары прыналежаць, кожная канфесія церпіць такі пераслед. Можам прыгадаць праваслаўнага святара, які ў лютым месяцы быў пакараны адміністратыўным арыштам – 13 сутак бадай адседзеў.
Пасля пяцідзясятніцкія святары траплялі ў РАУС. Пасля былі суды.Я прыгадваю пра чатырох каталіцкіх святароў і двух баптысцкіх. Што праўда баптысцкія святары, якіх узгадваю я ў сваім відэа, нельга сказаць, што яны непасрэдна выступілі супраць вайны.
Нельга сказаць, што яны выступілі супраць вайны, але ў гэтым часе супраць іх за актыўную пазіцыю, за грамадскую пазіцыю яны былі пакараныя. Калі невінаватых людзей садзяць у турмы, караюць, гэта сведчыць пра тое, што напружанне ў грамадстве вельмі вялікае. Гэта ёсць такі пэўны лакмус таго, што адбываецца барацьба паміж той часткай грамадства, якая хацела пераменаў, жыць па закону, жыць згодна з прынцыпамі праўды, справядлівасці.
Большасць гэтых святароў, якія мы ўзгадваем, яны актыўна выступалі супраць вайны, яны б хацелі жыць у справядлівым свеце, не ваяваць з іншымі. Але ж ёсць і тая частка грамадства, якая ўпарта трымаецца іншай ідэалогіі. Яны стаяць на баку зла і апраўдваюць вайну, таму
. Читать на charter97.org