Калі высветлілася, што збіты дэманстрант — грамадзянін ЗША, яго давялося адпусціць без пратакола
Алег Мікалайчук нарадзіўся ў Беларусі, але жыве за межамі краіны ўжо больш за 15 год. Цяпер ён мае статус грамадзяніна ЗША, і менавіта гэты факт дапамог яму выйсці на свабоду пасля затрымання на акцыі ў Мінск, пiша "Наша нiва". «Мы са знаёмай вярталіся дадому і трапілі ў перакрытае месца.
Мы падышлі да вайскоўцаў, якія перакрылі дарогу, і яны сказалі ісці нам назад. Мы пайшлі назад, а там АМАП, кажа: ідзіце туды.
У выніку мяне проста забралі.На пытанне, ці аказваў супраціў падчас затрымання, Алег Мікалайчук адказаў, што, па вялікім рахунку, не.Што было ў аўтазаку, я слаба памятаю. Яны ўвесь час патрабавалі, каб я то лёг, то сеў, я кажу: «Што ўвогуле, людзі, адбываецца!» Там яны мяне білі нават.
За што? Гэта мне ўжо складана сказаць. Білі
. Читать на news.tut.by



