
«Хто робіць свет лепшым? Ідэалісты»
Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, больш за год знаходзіцца ў зняволенні, як і яго калегі з праваабарончага цэнтру «Вясна». Для родных палітвязняў гэта таксама вялікае выпрабаванне. «БАЖ» паразмаўляў з Наталляй Пінчук, жонкай Алеся Бяляцкага, пра цану высокай міжнароднай адзнакі, вернасць ідэалам і месца сілы нобелеўскага лаўрэата.«Ён проста жыве, як разумее»— У 2021 годзе было відавочна, што агульная сітуацыя пагаршаецца. Ці размаўлялі вы з Алесем пра гэта, пра магчымыя варыянты яго дзеянняў?— Ці чакалі арыштаў? Зразумела, Алесь ведаў пра магчымае развіццё падзей.
Ды і не толькі ён. Усе гэта разумелі. І размовы былі пра гэта, і не толькі са мной.
Сітуацыя вымушала яго прыняць рашэнне. Алесь ад самага пачатку сказаў, што нікуды не з’едзе. На той момант ужо былі арыштаваныя яго калегі-праваабаронцы.
Немагчыма было з’ехаць, кінуць людзей. Ён адчуваў адказнасць, маральную адказнасць за людзей, таму заставаўся ў Беларусі, па сутнасці ў чаканні арышту.Праваабарончы цэнтр «Вясна» паўстаў у 1996 годзе. Алесь Бяляцкі стварыў яго ў тым ліку з людзьмі, якія да гэтага працавалі з ім і пад яго кіраўніцтвам у музеі Максіма Багдановіча.
Читать на charter97.org