
«Хорошо спится вам Тина Канделаки, Маргарита Симоньян, Мария Захарова? Это ведь и ваша «работа»
Реакция мира на шокирующие кадры из Украины. Еще несколько мнений.
Віталь Цыганкоў, аналітык (Байнэт):«Калі кажуць, што грамадзяне Расеі чагосьці ня ведаюць, то я проста нагадаю, што гэта насельніцтва, у якога самы папулярны і паважаны чалавек ва ўсёй сусьветнай гісторыі – гэта Сталін. Гэта краіна, дзе каштоўнасьць жыцьця заўсёды адступае перад «інтарэсамі дзяржавы», а катаваньні і зьдзекі ў турмах не выклікаюць абурэньня, а хутчэй становяцца прадметам жартаў і анэкдотаў. Гэта грамадзтва, якое падзяляе навязанную прапагандыстамі тэзу, што «у Расеі няма саюзьнікаў, акрамя арміі і флоту». Грамадзтва, у якім узровень падтрымкі Сталіна 70 працэнтаў – так ці іначай захоча кагосьці катаваць і забіваць. І ведаеце, мне ўжо ўсё роўна, ведаюць расейскія грамадзяне ўсю праўду ці не. Сёньня не 1943-ці, кожны зь іх пры жаданьні МОЖА даведацца ўсю праўду, у некалькі клікаў. Пытаньне ў тым, што з гэтым рабіць. Калі злачынца забіў чалавека – то спачатку трэба яго злавіць і пакараць. Потым ужо можна пачаць разьбірацца, што стала прычынай яго дэвіянтных паводзін, ці было ў яго цяжкае дзяцінства альбо ён трапіў у кепскую кампанію. Гэта потым. Спачатку трэба спыніць забойцу – злавіць і пакараць. Таму самае кепскае, што зараз можа быць – гэта калі ўвесь сьвет палічыць, што дастаткова стрымаць агрэсара, падпісаць зь ім нейкую мірную дамову, абкласьці памяркоўнымі санкцыямі і спадзявацца, што на гэтым ён спыніцца. І ня дай Божа ня весьці размову пра зьмену палітычнага рэжыму, бо раптам гэта можа раззлаваць Крэмль яшчэ больш. Праблема ў тым, што ў Расеі за гэтыя гады сфармавалася гранічна антыгуманная дзяржаўная сыстэма і антычалавечая, агрэсіўная да іншых ідэалёгія. Дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Расеі – тыя працэсы, без якіх
Читать на udf.by
