

Гомель XV стагоддзя можна было пабачыць у Чыгуначным раёне
Уявіць сябе ў Гомелі XV стагоддзя можна было ў мінулую субботу на лакацыі бліз Цэнтра інклюзіўнай культуры. Частка скверу «Юбілейны», якая непасрэдна прымыкае да ўстановы, самы што ні на ёсць яр. Таму і мерапрыемства, прысвечанае Году гістарычнай памяці і 880-годдзю з першага ўспаміну летапіснага Гомія, вырашылі назваць «У яры». Днём раней у нізіне, якая выкарыстоўваецца мясцовымі жыхарамі толькі для таго, каб зрэзаць шлях да дому ці да працы, валанцёры правялі генеральную ўборку, прыбралі сквер ад смецця.
Публикация от ЦентрИнклюзивнойКультурыГомель (@inkulturegomel)
Пасля, ўжо ў суботу, жыхары бліжэйшых дамоў змаглі бачыць, як у яры пачалі расці сярэднявечныя намёты, тарговыя лаўкі, карчма. Нават бусел зранку завітаў на свята ды звіў тут гняздо. А з дзяцінства кожны з нас ведае, што беларуская птушка гэта робіць далёка не ўсюды. І вось бліжэй да вечару ў яры стала шматлюдна. Тут жыхары імправізаванага сярэднявечнага мястэчка займаюцца паўсядзённымі справамі: хтосьці нарыхтоўвае сена ў стажкі, хтосьці пляце кошыкі з лазы ці прасейвае насенне. Некалькі сотняў гасцей, завітаўшых на свята, таксама маглі зрабіць усё гэта сваімі рукамі. А яшчэ – пачаставацца мёдам ад пчаляра, узварам з ягад ды фруктаў. Няма сумненняў, што наведвальнікі гістарычнага фэсту ўсіх узростаў знайшлі розныя заняткі на свой густ. Хтосьці вучыўся выводзіць стараславянскія літары на васковых шыльдах, хтосьці спасцігаў азы пісьма сярэднявечных фрэсак, хтосьці вучыўся ў каваля, ганчара, майстраў па дрэве, музыкаў і іншых. – Гомель – горад з багатай гісторыяй. І мы хацелі, каб на нашым фэсце ў наведвальнікаў была магчымасць пабыць не толькі гледачамі, але і сапраўднымі ўдзельнікамі свята, – кажа супрацоўнік Цэнтра інклюзіўнай культуры і
Читать на newsgomel.by
