«Ён жыве і гарыць Беларуссю»
Дзень палітвязня - 21 траўня, калі быў закатаваны Вітольд Ашурак. Шчыры ды адданы беларус. Вітольда мы будзем памятаць і шанаваць як героя, але сёння пра жывых, пiша чытачка сайту Charter97.org.Калі чытала кнігу Францішка Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ», мяне ахопліваў жах, няўжо гэта магчыма, гэтакімі ж эмоцыямі адгукалася мне і «Споведзь» Ларысы Геніюш.
Мне падавалася, што кожны з нас мусіць рабіць штодня ўчынак, каб ніколі больш гэта не вярнулася, не паўтарылася. Але, відаць, рабілі мала, дый не ўсе.І калі пасля выбараў па горадзе папаўзлі чуткі, бо інтэрнэту некалькі дзён не было, што ля муроў турмы на Акрэсціна чуюцца стогны, плач, воклічы аб дапамозе, мой мозг адмаўляўся ў гэта верыць. «Не можа быць, гэта шалёныя фантазіі».
Я не спала, уначы мне падавалася, што я чую гэтыя стогны, крыкі, енкі. Я была ў абсалютным здранцвенні.І яшчэ ў большым, калі гэтыя чуткі выявіліся праўдай! Калі выходзілі сінія людзі, з паламанымі косткамі, згвалтаваныя жанчыны, калі цішком апавядаліся гісторыі пра расстраляных з пнеўматычнай зброі беларусаў, і паказваліся іх фота са шматлікімі ранамі, якія не гаіліся месяцамі. Я думала, гэта дэжавю.Мне хацелася верыць, што зараз мы ўсе беларусы выйдзем і знішчым гэтая зло.
Не ўдалося, урасло яно далёка ў зямлю сваімі ўчэпістымі каранямі, дало парасткі і плады. І кветкамі і песнямі ўжо не перамагчы. І вярнуліся мы ў той страшны 37-ы год.
І зараз маем тыя ж «чорныя варанкі» - у нашай рэальнасці сінія мікробусы (і новы страх - бусафобію). Спытайце ў сваіх сяброў, ці змаглі яны ад яе пазбавіцца за тры гады – не! Бусафобія будзе жыць, пакуль жыве рэжым, і існуюць палітвязні.Карнікі сноўдаюць па краіне – і штодня хапаюць новых ахвяр, штодня з’яўляюцца новыя палітвязні. Штодня калечацца лёсы людзей,
. Читать на charter97.org
