Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцягам
«Радыё Рацыя» Барыс Баль.Гэты нумар выйшаў напрыканцы 1991 года. На першай старонцы газеты быў Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцяжком.
І ніхто за гэта не біў журналістаў, мастакоў, чытачоў, ніхто не саджаў іх у турмы, не калечыў людзей, не забіваў. Бо жыла Беларусь, адраджаліся яе мова, культура, гісторыя.
Амаль усе раёнкі выдаваліся па-беларуску.Вялікая ўвага на старонках газет надавалася нацыянальнаму адраджэнню, культуры, літаратуры. Ды і наклад, напрыклад, таго ж «Слонімскага весніка» налічваў каля 13 тысяч асобнікаў.
Хаця час тады быў няпросты, але мы верылі ў свой народ, у Беларусь, што разам адолеем праблемы і шчасліва будзем жыць, як усе еўрапейцы. Прайшло шмат гадоў, толькі мары беларусаў пакуль так і не ажыццявіліся.
. Читать на charter97.org
