Час маладых. Чым займаліся нашыя продкі на вячорках?
sb.by. Прыходзілі на вячоркі і хлопцы — каб паглядзець на дзяўчат, а можа, і выбраць самую прыгожую і працавітую будучую жонку.
Звычайна яны ўваходзілі гуртам, на парозе кланяліся, здымалі шапкі, віталіся, падсаджваліся да дзяўчат, якія былі занятыя працай, жартавалі. Распаўсюджанымі жартамі былі скідванне шнура з калаўрота, падпальванне кудзелі, пужанне маскамі і г.д.
Кожны хлопец выбіраў сабе з прысутных дзяўчат пару для вячоркавых гульняў, сярод якіх былі «Фанты», «Кальцо», «Явар», «Рэпа» і іншыя. Пад канец вячорак ладзілі танцы.
Калі хлопцу падабалася нейкая дзяўчына, ён імкнуўся правесці яе да хаты, прапанаваў паднесці прасніцу. Дзяўчына таксама магла выказаць свае адносіны да кавалера — напрыклад, адмовіцца ад такога суправаджэння.
Читать на grodnonews.by