Біскуп Юзаф Станеўскі: Няхай Уваскрослы Езус навечна паселіцца ў нашым народзе
Юзаф Станеўскі звярнуўся да каталiцкiх вернiкаў Беларусi з пастырскiм пасланнем на Вялiкдзень, пiша сайт catholic.by:— Глыбокапаважаныя біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, семінарысты, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Умілаваныя браты і сёстры.
Людзі добрай волі.Урачысты і велічны перазвон званоў, які з самага ранку загучаў у нашых святынях, у чарговы раз нагадаў аб радасці таямніцы Уваскрасення нашага Збаўцы і Пана Езуса Хрыста.На працягу многіх стагоддзяў радасным перазвонам Касцёл абвяшчае свету гэтую праўду, якую жанчыны перадалі апосталам: яны сказалі, што сустрэлі Хрыста жывога, Ён уваскрос! Ён перамог смерць! Ён выйшаў з магілы! Ён зноў з намі!Таму сёння літургія слова Божага яшчэ раз заглыбляе нас у атмасферу гэтай падзеі. Яна вядзе да таго месца, дзе Хрыстус перамог смерць.
«У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы» (Ян 20, 1).Аднак вучні Хрыста былі настолькі напалоханыя падзеямі, што адбыліся ў Вялікую пятніцу, — напалоханыя тымі пакутамі, якія зносіў Езус, Яго ўкрыжаваннем і смерцю, што нават не ўспомнілі, што Езус прадказваў ім раней пра ўсе гэтыя здарэнні. Ні апосталы, ані жанчыны не думалі пра прадказанне Хрыста, што Сын Чалавечы ўваскрэсне з мёртвых, але думалі пра тое, як падрыхтаваць Яго цела на вечны спачын у адпаведнасці з дзеючым законам.
Читать на charter97.org

