Белфутбол імкліва набліжаецца да еўрапейскага дна
Павел Няхайчык, Ігар Стасевіч і г.д.), і ціск на футбалістаў, каб тыя ганьбіліся ды падпісвалі ліст у падтрымку гвалту, цэнзура і страх трапіць пад чарговыя рэпрэсіі. А яшчэ – адсутнасць справядлівай канкурэнцыі, забяспячэнне патрэбных вынікаў праз «кішэнных» арбітраў і размеркаванне грошай так, як хочацца гаўляйтару Кавальчуку з Мінспорта. Дык давайце паглядзім, куды лукашызм усяго за два гады давёў беларускі футбол – у тыя часы, калі трапіць у еўравосень стала яшчэ прасцей.Вось як выглядае прадстаўніцтва краінаў у раўндзе плэй-оф еўракубкаў (сюды ж залічваў і групавы этап, у які каманды маглі трапіць аўтаматычна).З топ-30 (а Беларусі няма ўжо нават там) усё зразумела.
І не толькі найбліжэйшыя, але і значна ніжэйшыя па табліцы суседзі паспяхова выходзяць і ў плэй-оф, і ў групавы этап: славенская «Мура», фінскі ХІК, армянскі «Пюнік», эстонская «Флора», літоўскі «Жальгірыс» і нават гібралтарскі «Лінкальн». Усім гэтым клубам падараваў такую магчымасць спрошчаны «шлях чэмпіёнаў». А малдаўскі «Шэрыф» нават выйшаў у групу Лігі чэмпіёнаў, дзе на «Бернабеў» перамог мадрыдскі «Рэал».Чырвоным на другім скрыншоце выдзеленыя асацыяцыі, клубы якіх не выходзілі ў раўнд плэй-оф.
Гэта Беларусь, Албанія, Фарэры, Грузія, Уэльс, Ісландыя, Чарнагорыя, Андора, Сан-Марына. Выдатная кампанія, так?Але маштаб падзення яшчэ глыбейшы. Я браў раўнд плэй-оф, бо беларускіх клубаў там не было два гады.
Але ж і ў трэці раўнд беларускія клубы па спартовым прынцыпе не траплялі – «Шахцёр» там апынуўся толькі праз цудоўнае лёсаванне, якое замест другога раўнда даслала «гарнякоў» у трэці. Калі паглядзець, якія асацыяцыі за гэтыя два сезоны не гулялі па спартовым прынцыпе ў трэцім раўндзе, застаюцца толькі Чарнагорыя, Андора, Сан-Марына і Беларусь. Якія
. Читать на charter97.org
