Беларусаў Варшавы заклiкаюць прыйсцi да амбасады РБ з нагоды смерцi Алеся Пушкiна
Вячаслаў Сіўчык заклiкаў беларусаў Варшавы выйcцi на пратэст да лукашэнкаўскай амбасады з нагоды смерцi беларускага мастака, палiтзняволеннага Алеся Пушкіна.«Вы ўжо ведаеце, што ў лукашысцкіх засценках забіты Вялікі Беларус, адзін з пачынальнікаў найноўшай хвалі Беларускага Адраджэння, геніяльны мастак, палітвязень Алесь Пушкін.Выходзім сёння а 18.30 да лукашэнкаўскай амбасады ў Варшаве:Ul. Wiertnicza 58, 02-952 Warszawa.Не маўчыце, беларусы.
Лукашэнкаўска-пуцінская банда спрабуе знішчыць Беларусь. Забіваюць беларусаў.
Забіваюць палітвязняў.Прашу рэпостаў і распаўсюду інфармацыі!Друкуйце партрэты Алеся Пушкіна. Бярыце сцягі і знічкі.Будзьма сёння разам!Не — лукашысцка-пуцінскай бандзе!Слава Герою Беларусі Алесю Пушкіну!Героі — не паміраюць!Жыве Беларусь!» — напiсаў Вячаслаў Сіўчык.
. Читать на charter97.org

