

«Бацькі не забудуць»
novychas.online папрасіў настаўніка адной з закрытых уладамі навучальных устаноў пракаментаваць сітуацыю.«Я хацеў бы растлумачыць, якія менавіта дзеці вучацца ў прыватных школах. Гэта дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія не могуць атрымаць неабходныя догляд і ўвагу ў дзяржаўных школах.
Гэта дзеці, якія падвяргаліся ў дзяржаўных школах булінгу і не знайшлі належнай падтрымкі і абароны. Гэта дзеці з цяжкасцямі ў навучанні, абумоўленымі іх псіхафізічнымі асаблівасцямі, таму яны патрабуюць індывідуальнага падыходу.
І нарэшце, гэта дзеці, чые бацькі маюць права шукаць і знаходзіць навучальныя ўстановы з больш высокім узроўнем выкладання, чым сярэднестатыстычныя.Мы кожны дзень выбіраем больш свежыя хлеб і малако, то чаму не можам раз у жыцці выбраць лепшую школу?Калі ўлада, у сваёй ірацыянальнай нянавісці да ўсіх форм прадпрымальніцтва, гатовая ахвяраваць інтарэсамі такіх дзяцей і іх бацькоў — ну, што ж... Дзеці вырастуць.
Бацькі не забудуць».Па ўсёй краіне знішчаецца любая магчымасць атрымаць якасную адукацыю. За «пазіцыю» звальняюць настаўнікаў і выкладчыкаў, закрываюць прыватныя школы і школы, дзе навучанне вядзецца на замежных мовах.
Нядаўна ў Гродне была ліквідаваная «Польска Мацеж Школьна» — адна з найбуйнейшых грамадскіх школ Польшчы ў свеце.Крымінальную справу завялі на дырэктарку прыватнай школы «Смарт Скул» пасля выступлення Лукашэнкі, падставай для якога стаў інцыдэнт паміж навучэнцамі гэтай школы. Ён запатрабаваў «зачысціць усё да немагчымасці ў сістэме адукацыі».
. Читать на charter97.org