
«Айцішнік тут можа зарабляць больш за дзевяць тысяч еўра»
Вікторыя Вашчыленка раней працавала ў EPAM, а цяпер гадуе блізнят у Швейцарыі, куды яна з мужам пераехала тры гады таму. Не так даўно яна запусціла канал на YouTube «Добры курс» пра праграмаванне на беларускай мове. dev.by пагутарыў з ёй пра гэты праект і Швейцарыю.«Калі чалавек, які толькі патрапіў у свет IT, пачне чытаць падручнік ад Oracle, ён толькі засмуціцца»Вікторыя вучылася ў БНТУ на спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя электрапрылады».
То-бок яна мелася стаць інжынерам-электрыкам і нават нейкі час працавала па выпуску на беларускім заводзе. Але потым, як і шмат хто з беларусаў, вырашыла, што больш паспяховая кар’ера чакае яе ў ІТ.— Я пайшла адразу на ручное тэсціраванне, потым навучылася праграмаваць і да дэкрэта працавала ў ЕПАМе як Software Test Automation Engineer, — расказвае Вікторыя. — Адзінае, што я вучыла на курсах, была англійская — я хадзіла на курсы для дарослых у БДУІР.
Пачытала кніжку па тэсціраванні для пачаткоўцаў. Шмат патрэбных ведаў у мяне ўжо было — я ж была інжынерам. Па сутнасці, на маёй першай працы ў ІТ мне трэба было разбірацца ў камп’ютарах, крыху ў нэтворкінгу, і ўсё.
Калі ўжо цябе ўзялі некуды як джуніяра, то можна было вучыцца далей на практыцы, развівацца, чытаць прафесійную літаратуру і быць упэўненым, што ў ІТ ты ўжо трапіў, а наперадзе даволі зразумелы шлях угору.Java я вучыла самастойна. Да таго ж на адной з прац мне пашанцавала. У нас быў automation тэсціроўшчык, які пагадзіўся даваць мне заданні па праграмаванні.
Гэта мне вельмі дапамагло пераадолець страхі і ўліцца ў сапраўдныя праекты&Пазней Вікторыя бачыла, як яе знаёмыя праходзяць платныя курсы, каб «зайсці ў айці». І ў яе склалася ўражанне, што лектары адчытвалі лекцыі на вельмі высокім для пачаткоўцаў узроўні. То-бок людзі
. Читать на charter97.org