Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі: Перад намі распасціраецца дзівосны шлях
racyja.com апублікаваў віншаванні са святам Божага Нараджэння ад архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія:Дарагія айцы, браты і сёстры!З Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам сардэчна віншую ўсіх вас!Хрыстос нарадзіўся — Бог уцялесніўся!«Сёння не час павучанняў, але час услаўленняў; не час настаўленняў, але час падзякі», — сцвярджае свяціцель Тэафан Затворнік. Мы славім і дзякуем Богу, Які стаў дзеля нас Чалавекам!Нам наканавана жыць на складаным этапе гісторыі. Кожны па-свойму перажывае сэрцам цяжкасці і нягоды гэтага свету, трывожыцца за сябе, за будучыню, за блізкіх, за далёкіх.
І часам, калі душа бунтуе, мы крычым у неба: дзе ж Бог, чаму Ён маўчыць?У ноч Нараджэння Хрыстовага саборны голас Царквы абвяшчае ўсёй паўнаце чалавецтва, што Бог з намі. Ён не маўчыць: па думцы прападобнага Яфрэма Сірына, Вялікае Маўчанне звярнула да нас Слова — і Слова стала плоццю (Ін. 1:14).
Як сказана ў адной старажытнай малітве, Гасподзь «не стрываў бачыць, як ад д’ябла мучыцца род чалавечы». Бог не стаў абыякава глядзець на тое, як грэх і смерць, якіх Ён не ствараў, скажаюць хараство свету. Ён прыходзіць у свет, нараджаецца ад Дзевы ў Бэтлееме, каб вызваліць людзей ад улады пекла, «прысваеннем Сабе цела і благадаццю Уваскрасення знішчаючы ў іх смерць, як салому агнём» (свяціцель Афанасій Вялікі).Можа здавацца, што на Нараджэнне Хрыстова мы ўзгадваем падзеі, якія адбыліся даўно і далёка, у Палестыне эпохі Рымскай імперыі, і не датычацца непасрэдна нас.
Але не: Царква прапаведуе, што Гасподзь сышоў з Нябёсаў, каб застацца ў свеце назаўжды! Доказ таму — Боская Еўхарыстыя, якая, як мы закліканы верыць, будзе здзяйсняцца да сканчэння веку. За кожнай Літургіяй мы чуем вокліч «Гэта ёсць Цела Маё», які сведчыць пра Богаўцялесненне. Мы
. Читать на charter97.org
