Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Cупольна адбудуем Будслаўскую святыню
Тадэвуш Кандрусевіч наведаў гродзенскую парафію Святога Духа ў мікрараёне Альшанка. У дзень парафіяльнага фэсту іерарх удзяліў групе вернікаў сакрамэнт канфірмацыі, піша сайт catholic.by.Звяртаючыся да вернікаў Гродзеншчыны, арцыбіскуп Тадэвуш, між іншым, узгадаў пажар у Будславе і падзякаваў за ахвяраванні на адбудову нацыянальнага санктуарыя.
Арцыпастыр нагадаў пра супольную адказнасць за захаванне сакральнай спадчыны:«Гэта выклік кожнаму з нас, а таксама знак нашай хрысціянскай тоеснасці. Нашыя продкі будавалі касцёлы як месцы малітвы і шлях да неба.
Мы не маем маральнага права іх страціць. Таму супольна адбудуем Будслаўскую святыню!»Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ва ўсіх касцёлах Беларусі збіраліся ахвяраванні на аднаўленне
. Читать на charter97.org

