Арцыбіскуп Станеўскі: Зрабіце ўсё для таго, каб прага шчасця і супакою, дабрабыту не засталіся толькі марай
catholic.by.На пачатку цэлебрацыі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, пробашч лагішынскай парафіі ксёндз Тадэвуш Шэшка прывітаў пастыра Пінскай дыяцэзіі і прысутных біскупаў: мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца, а таксама Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімадрыта Сяргея Гаека.Словы прывітання святар скіраваў таксама да прысутных прэзбітэраў, сясцёр законных, пілігрымаў, усіх вернікаў і братоў праваслаўных. Звяртаючыся да біскупа Дзям’янкі, пробашч папрасіў яго ўзначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыі.Гамілію падчас святой Імшы прамовіў арцыбіскуп Станеўскі.«Урачыстасць 25-годдзя каранацыі абраза — вяртанне да каранёў праз гісторыю, час і адлегласць.Вяртаемся пад страху роднай хаты, дзе пахне духмяным хлебам, і чуем нанава малітву маці.
Калыска жыцця і веры, падзяка продкам за веру непарушную», — сказаў напачатку арцыпастыр. У малітоўным звароце да Маці Божай Лагішынскай ён даручыў Яе матчынай апецы Святога Айца Францішка, біскупаў Антонія Дзям’янку і Казіміра Велікасельца, духавенства і вернікаў Пінскай дыяцэзіі.Коратка ўзгадаўшы гісторыю Лагішынскага санктуарыя і стварэння Пінскай дыяцэзіі, а таксама перыяд пераследу веры, арцыбіскуп адзначыў, што ва ўсіх гістарычных акалічнасцях «нязменным быў Бог y сваёй любові да гэтага люду i трывалая апека Маці Божай Каралевы Палесся ў гэтым цудадзейным абразе».
Читать на charter97.org

