
Арцыбіскуп Кандрусевіч: Бог не дазволіць сілам цемры перамагчы
Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Камісіі агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, кіруе вернікам слова на Божае Нараджэнне 2023 года:«Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца,якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 2, 11).Дарагія браты і сёстры!Гэтымі словамі Евангелля сардэчна вітаю вас і віншую са святам Нараджння Хрыстова!Святкуючы Божае Нараджэнне, звяртаемся да Усемагутнага Бога, каб добра знаёмыя нам словы Святога Пісання, калядкі і звычаі гэтага свята вагнём Божай ласкі распалілі ў нашых сэрцах новае пачуццё здзіўлення і ўдзячнасці за дар Эмануэля — Бога з намі.Святы Ян Павел ІІ, 45-годдзе абрання якога Папам мы нядаўна адзначалі, у сваёй першай энцыкілы «Адкупіцель чалавека» піша, што дзякуючы таямніцы Уцелаўлення Бог увайшоў у гісторыю чалавецтва (пар. RH 1).Бэтлеемскія яслі прадстаўляюць нам Езуса, як бездапаможнае немаўлятка, якое ляжыць у яслях для кармлення хатніх жывёлаў.
Гэта праўда. Але праўдай ёсць і тое, што Бог, які ў Езусе Хрысце прыйшоў у гэты свет з чалавечым сэрцам і тварам, быў раней за ўсё, і ўсё трывае ў Ім, як кажа святы апостал Павел (пар.
Клс 1, 17).Бог у Езусе Хрысце стаўся чалавекам для збаўлення чалавека. Таму мы павінны ўспрымаць Езуса перш за ўсё як нашага Збаўцу.Калі б Бог не сышоў з нябёсаў, то чалавецтва заставалася б у грахоўным летаргічным сне.
Але Бог увасобіўся і аднавіў у чалавеку свой вобраз і падабенства, паводле якога ён створаны (пар. Быц 1, 26).
Бог таксама істотна змяніў чалавечую прыроду, вярнуўшы яе ў першапачатковы стан, які яна мела перад першародным грахом.Як новы Адам, Езус стаў бачным Богам, вызваленым ад комплексу зямной ўлады, бо сябе самога пазбавіў улады. І сапраўды: Яго, Усемагутнага, укрыжавалі слабыя; бессмяротнага смерцю пакаралі смяротныя;
. Читать на charter97.org
