
АПБ прапаноўвае падлічыць птушак у кармушцы
Звязда". Каб паўдзельнічаць у акцыі, 16 і (або) 17 студзеня беларусам прапануюць падлічыць віды і колькасць птушак кожнага віду на сваёй кармушцы на працягу адной гадзіны і перадаць дадзеныя арганізатарам.
Для гэтага можна запоўніць простую форму (яна будзе працаваць з 16 студзеня да 18:00 17 студзеня) ці напісаць паведамленне ў Facebook або ВКонтакте. Птушак можна лічыць і 3-4 гадзіны, але тады павінна быць 3-4 справаздачы, па адной для кожнай гадзіны.
«Вазьміце нататнік, і як толькі прыляцяць першыя птушкі, запішыце час і пачніце адлік гадзіны», — рэкамендуюць у АПБ. Каб у дні акцыі да вас завітала больш птушак, павесьце кармушку загадзя і папаўняйце яе нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі.
Гэта ўніверсальная падкормка для птушак. Можна
. Читать на grodnonews.by
