
Анджэй Пачобут: Аптымізму і бадзёрасьці не губляю
Анджэй Пачобут, які сядзіць па «польскай справе», быў у камэры-адзіночцы. Ягоных лістоў на волю не перадавалі.Пра хваробу Пачобута стала вядома 11 чэрвеня, 16 чэрвеня тэст пацьвердзіў, што журналіст насамрэч захварэў.
Тры тыдні да 8 ліпеня ён заставаўся на карантыне ў жодзінскім СІЗА. Увесь час ізаляцыі яго ня мог наведаць адвакат.
Сваякам у турме давалі кароткую інфармацыю пра стан здароўя журналіста, паведамляе «Радыё Свабода».Нядаўна родным і сябрам пачалі прыходзіць першыя лісты ад Анджэя пасьля выхаду з карантыну. У іх палітвязень расказвае, як сябе цяпер адчувае, пра свой настрой і дзённыя заняткі.
Трое чытачоў Свабоды ананімна падзяліліся адказамі ад Пачобута. Ён піша на беларускай і расейскай мовах.
Читать на charter97.org