

«Амаль 700 тысяч рублёў на вецер»: Стадыён у Баранавічах, які з помпай адкрывалі чынушы, – гэта эпас
«Трыбуны» блогер «Скай Волк».Улетку 2020 года я з’ездзіў у Баранавічы на футбол: мясцовы клуб упэўнена ішоў на вылет з першай лігі, на матчы хадзілі 200-300 чалавек, а баранавіцкі «Лакаматыў» праславіўся вярблюдамі на полі ды штучным газонам, які шмат гадоў абяцалі заслаць на стадыёне. Увесь гэты час рулоны з газонам гнілі каля плоту.Тады на «Лакаматыве» я ўбачыў расколіны ў апорных сценах, пралысіны на полі, цвіль па ўсёй арэне і як апафеоз дрэва, якое расце ўнутры аднаго з кабінетаў прама з падлогі.
Усе гэтыя ўражанні я апісаў у вострым тады яшчэ «Прэсболе». Тэкст перадрукавала баранавіцкае выданне Intex-Press – і панеслася.
Мясцовыя чыноўнікі пачалі апраўдвацца, што на рэканструкцыю грошай няма і не было, але яе абавязкова правядуць, калі сфармуюць бюджэт на 2021 год. На стадыён выдзелілі 4 млн рублёў, пазней суму павялічылі да 8,3 млн.
Рэканструкцыя зацягнулася на два сезоны, якія «Баранавічы» праводзілі ў гасцях.І вось нарэшце дарабілі. Першы матч правялі з помпай, сабралі там аншлаг з так званага міністра спорту Кавальчука, так званага кіраўніка белфутбола Базанава і школьнікаў, а пасля стадыён зноў закрылі.
Прычына – трэба пераслаць газон.Аншлаг у Д2 пасярод працоўнага дня – лёгкасць для беларускай сістэмы: пры Кавальчуку з Базанавым школьнікі трымалі «правільныя» сцягі і шары, але, здаецца, не да канцаАле ж цікавостка хаваецца ў тым, што новы газон у Баранавічах зусім нядаўна пасцялілі, і ён павінен яшчэ служыць і служыць беларускаму футболу, але...У кастрычніку 2021 года мне пісаў мясцовы жыхар, які любіць футбол і не любіць карупцыю (так мужчына сам сябе адрэкамендаваў). Ён сказаў, што менавіта пасля матэрыяла на «Прэсболе» паабяцалі правесці рэканструкцыю (прабачце, гэта хвілінка гонару), і распавёў, што
. Читать на charter97.org