

Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам прайшла ў Беластоку
Ежы Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам, якая ладзіцца штомесяц, паведамляе «Радыё Рацыя».Акурат 22 снежня спаўняецца 1000 і 1 дзень, як палітвязень Анджэй Пачобут знаходзіцца ў беларускай турме. Ён быў арыштаваны на падставе ўласнага артыкула пра напад Савецкага Саюза ў хаўрусе з нацысцкай Германіяй на Польшчу ў верасні 1939 года. І дагэтуль на волю не выйшаў.
Сёлета ў лютым Гарадзенскі суд прысудзіў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за «распальванне варожасці», «рэабілітацыю нацызму» і «заклікі да дзеянняў на шкоду Беларусі». Польскае МЗС пастаянна працуе над вызваленнем Пачобута. Не спыняюцца і рэгулярныя беластоцкія акцыі.«Гэта ўжо 31-я акцыя па ліку.
Вядома, што лісты амаль не даходзяць да Пачобута. Таксама яму не хапае патрэбных лекаў, сустрэчы з роднымі абмежаваны»– кажа намеснік старшыні Саюза палякаў Беларусі Марэк Занеўскі.Колькасць удзельнікаў павялічылася да 30. Большасць удзельнікаў складаюць беларусы.Слова бярэ дэпутат Роберт Тышкевіч: «Анджэй Пачобут адбывае незаконнае пакаранне за прыхільнасць да свабоды слова і ягоную польскасць, схільнасць да гісторыі Рэчы Паспалітай».Слова бярэ Ганна Кетлінская, прэзідэнт Падляшскага аддзялення арганізацыі Wspólnota Polska: «Усё што можна зрабіць зараз – нязломна паказваць сваю салідарнасць з палітзняволенымі ў Беларусі».Гучыць зычэнне і ў наступным годзе захаваць такую салідарную супольнасць, пашыраць інфармацыю пра палітвязняў Беларусі.
Читать на charter97.org