Аўтару «Полькі беларускай» – 65
Леаніду Дранько-Майсюку 10 кастрычніка спаўняецца 65 гадоў.Леанід Дранько-Майсюк нарадзіўся ў старажытным Давыд-Гарадку, што на Палессі. Працаваў рабочым у філіяле Кобрынскага інструментальнага завода.З першымі вершамі дэбютаваў у столінскай раёнцы «Навіны Палесся».
Друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай газеце «Чырвоная змена».Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя Максіма Горкага. Пасля завяршэння службы ў войсках паветраных сіл, рэдагаваў пісьменніцкія рукапісы ў беларускім дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура».Леанід Дранько-Майсюк напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг.
Сярод якіх – «Стомленасць Парыжам», «Цацачная крама», «Вандроўнік», «Над пляцам», «Тут», «Места і свет», «Акропаль», «Гаспода», «Паэтаграфічны раман», «Кнігі для спадарыні Эл» і іншыя. На словы паэта напісаны больш за 40 песень.
Читать на charter97.org