15 гандлёвых месцаў, 2 цырульні і салон прыгажосці. У Дзятлаве адкрыўся гандлёва-сэрвісны цэнтр
піша газета "Перамога". Добры старт новаму прадпрыемству далі прадстаўнікі раённай улады, работнікі камунальнай службы раёна і прыватныя прадпрымальнікі, якія ў хуткім часе зоймуць тут арэндныя памяшканні.
– Сімвалічна, што новы аб’ект мы адкрываем напярэдадні святаў 1 Мая і Дня Перамогі. Лічу вельмі слушным рашэнне перадаць абноўлены будынак у карыстанне прадстаўнікам прыватнага бізнесу, які актыўна развіваецца на Дзятлаўшчыне.
Хачу выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву Дзятлаўскага РУП ЖКГ за створаныя новыя гандлёвыя месцы, не толькі камфортныя і сучасныя, але і даступныя па памеры арэнднай платы. А значыць, цэнтр не будзе пуставаць, – адзначыў у час адкрыцця старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Читать на grodnonews.by

